viasna on patreon

Пачаўся працэс па «шпіёнскай справе» Гайдукова (фота)

2013 2013-06-12T10:02:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gaidukou-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над Андрэем Гайдуковым у Віцебску

Суд над Андрэем Гайдуковым у Віцебску

А 10 раніцы ў абласным судзе Віцебску распачаўся разгляд справы Андрэя Гайдукова, 23-гадовага навапалачаніна, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве». Паводле папярэдняй інфармацыі, суд будзе закрыты.

9.30. Карэспандэнта Свабоды ахова Віцебскага абласнога суду не прапусьціла на працэс над Андрэем Гайдуковым, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве.

Маёр міліцыі сказаў нашаму карэспандэнту, што судзьдзя Галіна Ўрбановіч прыняла рашэньне закрыць гэты працэс ад публікі. Маёр нічога ня змог адказаць на пытаньне, чаму парушаны парадак прыняцьця такога рашэньня — суд можа абвясьціць працэс закрытым, спытаўшы меркаваньні ўсіх бакоў, ужо пачаўшы судовае пасяджэньне.

Усіх, хто прыйшоў на працэс Гайдукова ў суд не дапускаюць таксама. Побач з судом знаходзяцца каля 10 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Да ганку суду прыбылі праваабаронцы Тацяна Севярынец, Павал Левінаў. У двор суду заехала міліцэйская машына.

На ўвесь працэс адведзена 5 дзён. Так маці падсуднага, Вользе Гайдуковай, сказалі адвакаты. Іх на працэсе будзе двое: адзін зь Віцебску, другі зь Менску. Прозьвішчы адвакатаў сваякі падсуднага не афішуюць.


9.45. Супрацоўнікі міліцыі старэйшы лейтэнант Андрэй Камах забараняе журналістам рабіць фота і відэаздымкі і пагражаюць адвезьці ў РАУС. Тацяна Севярынец зачытала ліст Гайдукова, які прыйшоў да яе літаральна ўчора. Судзьдзя закрыла працэс над Гайдуковым. (Радыё Свабода)

10:21. Адвакат прайшоў у суд. Магчыма, у будынак прывезлі і Андрэя Гайдукова. Супрацоўнікі міліцыі і асобы ў цывільным чыняць перашкоды працы журналістам, забараняючы фатаграфаць каля будынка суда. На пытанне «Чаму забараняецца весці здымкі?», адказваюць, што ў адваротным выпадку, журналістаў затрымаюць і адвязуць у РАУС. Адказваюць у грубай форме. (Наша Ніва)

З Мінска не прыехаў ніхто ні з палітыкаў, ні з праваабаронцаў. Прысутнічае віцебскі праваабаронца Павел Левінаў (Хельсінскі камітэт), а таксама тры праваабаронцы-вясноўцы.

10:37. Журналісткі паспрабавалі ўзяць каментар у праваабаронцы Паўла Левінава, падышоў нейкі чалавек, які выдае з сябе глуханямога, і замінае працаваць, паводзіць неадэкватна, жэстамі паказваючы, што нельга здымаць. 

Маёр міліцыі Віталь Вячаслававіч Фралоў зноў заявіў: "Я яшчэ раз Вас папярэджваю, здымаць нельга". Падышоў нейкі міліцыянер і ухапіў камеру журналісткі НН. (Наша Ніва)

11.05. Левінаў выйшаў з будынку суду. Ён кажа: на дошцы аб’яваў ёсьць паведамленьне, што працэс над Гайдуковым будзе 12 і 13 чэрвеня, аднак у паведамленьні няма згадак, што працэс будзе закрытым. Левінаў напісаў скаргу на імя старшыні суду.
Ён
 таксама плянуе паскардзіцца ў пракуратуру на тое, што журналістам забаранілі здымаць ля будынку суду.

 
***
Вольга Гайдукова зьбіраецца быць сьведкай на судзе ў сына. З такім хадайніцтвам да суду маюць зьвярнуцца адвакаты. Для маці гэта адзіная магчымасьць убачыць Андрэя ва ўмовах закрытага працэсу. Раней яна тройчы зьвярталася з просьбай пра спатканьні з сынам і тройчы атрымлівала адмовы — і ад сьледчага віцебскай управы КДБАлега Барысевіча, і ад судзьдзі віцебскага абласнога суду Галіны Ўрбановіч, якую прызначылі разьбіраць справу Гайдукова. Сустрэцца асабіста з маці падсуднага судзьдзя Ўрбановіч адмовілася.

Маці Андрэя Гайдукова адзначае, што падчас сынавага арышту, які працягваецца ўжо 7 месяцаў, ня раз узьнікалі праблемы зь ліставаньнем, не заўсёды да сына маглі трапіць ягоныя адвакаты. З усіх сваякоў яе адну апыталі ў справе сына, і яна ня можа сказаць, ці шмат ягоных сяброў давалі паказаньні ў КДБ.

Пэўны час у справе аб «здрадзе дзяржаве» быў яшчэ адзін падазраваны — актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Ільля Багданаў. Але ў гэтым статусе ён быў нядоўга і цяпер зноў праходзіць па справе ў якасьці сьведкі.

Увогуле ж знаёмыя і родныя сумняваюцца, што Андрэй Гайдукоў, шараговы апэратар наваполацкага «Нафтану», мог займацца шпіянажам. Найперш таму, што ягоная праца не была зьвязаная зь нейкай сакрэтнай інфармацыяй дзяржаўнай важнасьці. Арышт хлопца многія зьвязваюць зь ягонымі апазыцыйнымі поглядамі: ён быў у камандах дэмакратычных кандыдатаў падчас выбараў, у тым ліку ў камандзеАндрэя Саньнікава. Удзельнічаў у «маўклівых акцыях пратэсту». Непасрэдна перад арыштам займаўся падрыхтоўкай дакумэнтаў, каб зарэгістраваць у Наваполацку грамадзкую арганізацыю «Саюз маладых інтэлектуалаў». Адразу пасьля затрыманьня ў яго дома і на працы былі праведзеныя ператрусы, гэтаксама як і ў Ільлі Багданава. Апошні, хоць і пабыў у статусе падазраванага, увесь час заставаўся на волі.

Гайдукова арыштавалі ў Віцебску летась 8 лістапада. Паводле афіцыйнай інфармацыі КДБ, нібыта «падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы». З таго часу ён пад вартай: пераважна ў менскім СІЗА КДБ, за выключэньнем аднаго месяца, калі яго ўзімку перавялі ў віцебскі СІЗА, і апошніх дзён, калі яго зноў этапавалі ў Віцебск на суд.

Паводле маці, некалькі дзён таму Андрэй захварэў. І нават стаяла пытаньне пра тое, каб перанесьці працэс. Але цяпер яго здароўе паціху вяртаецца да нормы, хоць рэшткі прастуднага захворваньня яшчэ даюць пра сябе знаць.

Вольга Гайдукова ня раз казала, што яна — за адкрыты працэс, бо сям’і і асабіста Андрэю няма чаго хаваць. Яна хацела сама пачуць, на якіх падставах сына абвінавачваюць у шпіянажы. Таго ж самага патрабавалі і праваабаронцы.

Але яшчэ за тыдзень да суду старшыня КДБ Валеры Вакульчыкзаяўляў, што, найхутчэй, суд пройдзе ў закрытым рэжыме. Паводле часткі 1 артыкула 356 за «здраду дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасьці» Андрэю Гайдукову пагражае зьняволеньне тэрмінам ад 7 да 15 гадоў.

 

 

Ліст Гайдукова да Таццяны Севярынец-1
Ліст Гайдукова да Таццяны Севярынец-2.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства