viasna on patreon

Спіс затрыманых падчас акцыі “Чарнобыльскі шлях”

2013 2013-04-27T15:53:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экалагічныя актывісты Ірына СухійВасіль Сінюхін, Канстанцін Кірыленка, Вольга Канавалава ў 18.00 былі затрыманыя на кватэры старшыні “Экадом” Ірыны Сухій. У 21. 00 адпушчаныя з Першамайскага РУУС.

Назіральнік-праваабаронца Вячаслаў Дашкевіч у 19.40 быў затрыманы каля Савецкага РУУС.  

Анархіст Ігар Трухановіч быў затрыманы каля дома па адрасе вул. Багдановіча, 78, яго моцна збілі, пасля на аўтамабілі Volkswagen (рэгістрацыйны нумар 94 30  ІК-7) даставілі ў Савецкі РУУС. Зараз чакае суда на Акрэсціна.

Журналістак "Нашай Нівы"  Ірыну Арахоўскую і Аксану Рудовіч затрымалі падчас таго, як яны здымалі  на відэа збіццё Ігара Трухановіча, таксама даставілі ў Савецкі РУУС, у 21. 30 яны былі вызваленыя.

 

Пасля заканчэння акцыі ў 21.30 былі затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандр Тарнагурскі і Зміцер Чарняк. Чакаюць суда на Акрэсціна.

 

У 21.45 былі затрыманыя Алена Вітко (пазней вызвалена), Ян Мельнікаў (вызвалены позна ўвечары), Інна Казлоўская (непаўнагадовая, забралі бацькі) і дзяўчына Наста (прозвішча невядомае). Былі дастаўленыя ў Савецкі РУУС.

 

У 22.30 затрымалі журналістаў беларускага “Радыё Рацыя” Аляксандра Ярашэвіча і Генадзя Барбарыча. Былі дастаўленыя ў Савецкі РУУС. Зараз знаходзяцца ва ІЧУ на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства