viasna on patreon

У Маскве пратэставалі супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

2013 2013-04-11T13:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae-maskva-piket.jpg

Ля будынку беларускай амбасады ў сталіцы Расеі прайшла акцыя Amnesty International супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Пікет быў прымеркаваны да публікацыі штогадовай справаздачы Amnesty International пра сытуацыю са сьмяротным пакараньнем у розных краінах сьвету.

Актывісты разгарнулі і на працягу гадзіны трымалі 7-мэтровы транспарант з заклікам да ўладаў Беларусі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Афіцыйнай рэакцыі амбасады на акцыю не было.

Паводле Amnesty International, за апошнія дваццаць гадоў у Беларусі было пакарана сьмерцю больш за 400 чалавек і ёсьць падставы меркаваць, што асуджаных на сьмяротнае пакараньне змушалі прызнаць сваю віну пад катаваньнямі.

Прысуды прыводзяцца ў выкананьне стрэлам у патыліцу. Асуджаных інфармуюць пра пакараньне сьмерцю за некалькі гадзін або хвілін да выкананьня прысуду. Целы пакараных не вяртаюць сем’ям для пахаваньня, а месцы пахаваньня захоўваюцца ў таямніцы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства