Орша: вернуты кампутар апынуўся цалкам непрацаздольным
Як мы раней паведамлялі, аддзел Следчага камітэта па горадзе Орша вярнуў рэдактару незалежнага інтэрнэт-сайта orsha.eu Ігару Казмерчаку кампутар і флэшкі, якія былі канфіскаваныя ў яго падчас ператрусу 17 ліпеня.
Прычынай канфіскацыі тэхнікі тады сталі падазрэнні ў тым, што на сайце orsha.eu нібыта мелася спасылка на іншы інтэрнэт-рэсурс, які сярод іншага утрымліваў матэрыялы парнаграфічнага характару. Прызначаная экспертыза гэтую версію не пацвердзіла і праз амаль 5 месяцаў кампутар Казмерчаку вярнулі. Аднак, як аказалася, ён цалкам непрацаздольны.
Як патлумачыў рэдактар незалежнага сайта Ігар Казмерчак, кампутар, які пабываў у руках праваахоўнікаў, не загружаецца і мае патрэбу ў рамонце. Колькі гэты рамонт будзе каштаваць - пакуль невядома.