viasna on patreon

Асуджаны быць свабодным (відэа)

2012 2012-12-10T10:32:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alinevich-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарговы міні-фільм з серыі “Хроніка суднага часу” з’явіўся ў інтэрнэце. Фільм прысвечаны палітвязьню анархісту Ігару Аліневічу.

Ігар Аліневіч быў затрыманы сілавікамі ў цывільным 28 лістапада ў 2010 года ў Маскве, вывезены імі ў невядомым кірунку, і толькі праз суткі стала вядома пра яго знаходжанне ў СІЗА КДБ у Менску.
27 мая 2011 года суд Заводскага раёна Менска прысудзіў Ігара да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яму было прад'яўленае абвінавачванне па частцы 2 артыкула 339 КК РБ (хуліганства, здзейсненае групай асоб) і частак 2 і 3 артыкула 218 КК (пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры).
Праваабарончыя арганізацыі адзначаюць, што суд над Ігарам  Аліневічам і іншымі фігурантамі справы над анархістамі праходзіў з шэрагам парушэнняў, і таму зняволеных па гэтай справе нельга лічыць законна асуджанымі. Так, затрыманне Ігара Аліневіча ў Маскве адбывалася з парушэннем устаноўленых працэдур, у тым ліку працэдуры экстрадыцыі беларускіх грамадзян з Расійскай Федэрацыі. Пры затрыманні ён быў пазбаўлены магчымасці атрымаць дапамогу з боку адваката і, такім чынам, магчымасці абскардзіць затрыманне. Падчас папярэдняга следства да абвінавачаных ўжываліся псіхалагічны ціск і катаванні. У ходзе судовага разбору не выконваўся прынцып роўнасці бакоў датычна прадстаўлення доказаў. Судом часта не задавальняліся абгрунтаваныя хадайніцтвы абароны, у тым ліку адносна допыту сведак, што ўплывала на аб'ектыўнасць разгляду справы.
У час знаходжання ў СІЗА КДБ разам з іншымі зняволенымі Ігар падвяргаўся катаваньням. Ігару неаднойчы  прапаноўвалі працаваць на ўлады ў якасці хакера, ад чаго той катэгарычна адмовіўся.

Лісты Ігара Аленевіча на волю, высокай мастацкай вартасці,   неаднаразова цытаваліся і мелі шырокі грамадскі розгалас.

Асуджаны быць свабодным (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства