viasna on patreon

Брэст: экс-кандыдату не дазволілі азнаёміцца з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, распачатай па яго заяве

2012 2012-11-11T22:01:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padlik-kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы прэтэндэнт на абранне дэпутатам па Брэсцкай-Заходняй акрузе №1 Аляксандр Мельнік дамагаецца, каб да да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты старшыня ўчастковай выбарчай камісіі № 39 Леанід Валабуеў, які не дазволіў кандыдату прысутнічаць падчас падліку бюлетэняў.

З заявай, каб была заведзеная такая справа, Аляксандр Мельнік звярнуўся ў Брэсцкі гарвыканкам, аднак там доўга адмаўляліся рабіць гэта, і адміністрацыйны працэс быў распачаты толькі пасля скаргі ў пракуратуру.

Аднак неўзабаве Мельнік атрымаў паведамленне, што вынесена пастанова аб спыненні вытворчасці па гэтай справе. Былы кандыдат ў дэпутаты звярнуўся у гарвыканкам, каб яму далі магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, але атрымаў адмову. Гэта стала нагодай для звароту ў суд, бо Мельнік лічыць, што гарвыканкам наўмысна робіць захады, каб старшыня ўчастковага выбаркаму пазбег адказнасці за парушэнне выбарчага заканадаўства, што стварыла ўмовы “для фальсыфікацыі вынікаў галасавання”. Экс-кандыдат мяркуе, што дзеянні органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, з'яўляюцца незаконнымі, а саму пастанову аб спыненні вытворчасці па гэтай справе просіць адмяніць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства