viasna on patreon

Мінск: камісія зацвердзіла вынікі выбараў, нягледзячы на паступіўшыя скаргі

2012 2012-09-27T15:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mankouskaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Манькоўская

Наталля Манькоўская

Акруговая камісія 98-ай Грушэўскага акругі Мінска зацвердзіла вынікі парламенцкіх выбараў, не разгледзеўшы 2 паступіўшыя скаргі. Пра гэта паведаміла назіральнік Наталля Манькоўская.

Паводле яе слоў, першую скаргу падаў прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Зміцер Кавалгін, які зафіксаваў парушэнне на 246-м участку. Назіральнік выпадкова сустрэў у пад'ездзе сябраў участковай камісіі, якія праводзілі галасаванне дома і прапанавалі прагаласаваць і самому Кавалгіну. Ён пагадзіўся, даў свой пашпарт, і яго проста на месцы ўнеслі ў спіс выбаршчыкаў, якія галасуюць на даму і далі бюлетэнь без подпісаў, які ён пакінуў сабе. Пасля гэтага выпадку назіральнік напісаў скаргу ва ўчастковую камісію, якая, аднак, прызнала яе неабгрунтаванай. Скарга, якую прадстаўнік АГП напісаў у акруговую камісію, не была разгледжана ў дзень галасавання як належыць.

Яшчэ адну скаргу ў акруговую камісію накіравала назіральніца 243 участка Наталля Манькоўская, у якой не сышліся вынікі падліку прагаласаваўшых выбаршчыкаў з афіцыйнымі дадзенымі камісіі.

Па словах назіральніцы, на паседжанні па сцвярджэнні вынікаў выбараў адзін з сябраў камісіі, прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду!» Сяргей Вазняк заявіў, што вынікі выбараў не могуць быць зацверджаны, пакуль камісія не разгледзіць усе паступіўшыя скаргі. Вазняк таксама напісаў асобную думку, дзе выклаў і іншыя заўвагі па працы камісіі на працягу ўсёй выбарчай кампаніі, аднак гэты дакумент камісія толькі «прыняла да ведама».

Заявы Кавалгіна і Манькоўскай былі разгледжаны толькі 25 верасня. Першую скаргу камісія не задаволіла, а другую «прыняла да ведама», паведаміла Манькоўская.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства