viasna on patreon

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу

2012 2012-09-27T16:36:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Любоў Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд 27 верасня.

"Суддзя, які нас прымаў, хацелася б думаць, што ён сур'ёзна паставіцца да гэтай справы. Але ён нават не падымаў вочы. Машынальна праглядзеў, і то — толькі папярэднюю. Сказаў, што скарга прынятая", — кажа Любоў Кавалёва.

У скарзе больш за 50 старонак. Там пералічваюцца ўсе парушэнні крымінальна-працэсуальнага кодэкса. У дакуменце — згадваюцца хадайніцтвы адваката, якія адхіліў суд, парушэнні права на абарону, калі адваката не пускалі ў СІЗА. А таксама парушэнне права на абскарджанне, калі Кавалёву не далі магчымасці сустрэцца і падпісаць скаргу на пярэдадні казні.

У скарзе ўказваюцца факты адсутнасці слядоў выбуховых рэчываў, дадаюцца стоп-кадры відэазапісу, які не дазволілі адвакату пракаментаваць у судзе, факты парушэння выемкі відэа з метро.

Любоў Кавалёва адзначае ў скарзе, што сваім рашэннем суд пасеяў у грамадстве страх недаверу да судовай сістэмы. Адказ на скаргу мусіць прыйсці на працягу месяца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства