viasna on patreon

Мазыр: падчас падліку галасоў назіральніка выдалілі з участка

2012 2012-09-23T23:32:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluck-padlik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас падліку  галасоў на выбарчым участку №18 назіральнікам стваралі перашкоды для паўнавартаснага назірання за працэсам, папрасіўшы адыйсці ад стала на 5 метраў. У сувязі з гэтым назіральнік Юрый Целяпун зрабіў заўвагу Івану Навіцкаму — намесніку старшыні участковай камісіі. Навіцкі на гэта ніяк  не адрэагаваў. Тады Юрый сфатаграфаваў на тэлефон спіны сябраў камісіі, за якімі рэальна не было відаць падліку. Гэтае дзеянне назіральніка не засталося без увагі. Фота папрасілі сцерці, а Юрыя  рашэннем камісіі выдалілі з участка.  Малады праваабаронца будзе пісаць заяву ў пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства