viasna on patreon

«Міжнародная амністыя» зрабіла заяву па Беларусі

2012 2012-09-21T14:31:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Міжнародная амністыя» канстатуе, што ў Беларусі павялічваюцца рэпрэсіі супраць апазыцыі на фоне росту байкоту парламенцкіх выбараў дэмакратычнымі кандыдатамі.

«Шырокае павялічэнне парушэння правоў чалавека, скіраванае супраць прыхільнікаў апазыцыі і журналістаў ў Беларусі – гэта нішто іншае як, як спроба прымусіць замаўчаць апазіцыю напярэдадні выбараў 23 верасня», -- гаворыцца ў заяве «Міжнароднаі амністыі».

Арганізацыя задакумэнтавала выпадкі арыштаў удзельнікаў мірных дэманстрацыяў, і нагадала, што гэта – парушэнне права на свабоду выказваньняў і сходаў, перадае "Радыё Свабода".

«Выкарыстаньне адміністрацыйных арыштаў – яшчэ адна спроба прымусіць замаўчаць апазіцыю і нязгодныя з уладамі галасы ў Беларусі», -- заявіў Давід Дыяз-Жарэз, віцэ-дырэктар Праграмы "Міжнароднай амністыі" для Эўропы і Цэнтральнай Азіі.

«Міжнародная амністыя» заклікала беларускія ўлады правесці празрыстыя, аб'ектыўныя і эфэктыўныя расследаваньні ў справе гвалту супраць журналістаў і паставіць адказных за гвалт перад судом. У прэс-рэлізе гаворыцца, што ад часу выбараў у 2010 годзе «Міжнародная амністыя»  адзначае беспрэцэдэнтнае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства