viasna on patreon

Назіральнікам АБСЭ адмовілі ў беларускіх візах

2012 2012-09-19T13:44:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта сёньня заявіў каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ад Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Матэа Мэкачы.

Гаворка ідзе пра двух парлямэнтароў зь Нямеччыны і Літвы, якія плянавалі назіраць за выбарамі ў парлямэнт Беларусі, якіх беларускі МЗС пазбавіў візаў.

«Я адчуваю расчараваньне, даведаўшыся, што двух чальцоў нашай дэлегацыі не пусьцілі ў Беларусь для назіраньня за маючымі адбыцца парлямэнцкімі выбарамі. Я спадзяюся атрымаць вычарпальныя тлумачэньні ў гэтай справе ад уладаў, каб пераканацца, што атмасфэра для нашай місіі будзе заставацца спакойнай і наша праца зможа працягвацца толькі з тымі абмежаваньнямі, што ўказаныя ў нашым запрашэньні для назіраньня за выбарамі», – саказана ў заяве Мэкачы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства