viasna on patreon

Міліцыя сканфіскавана 15 тысяч улётак АГП з заклікам да байкоту

2012 2012-09-19T09:18:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аўтамабіль сябра партыі АГП Сяргея Ліса на трасе Менск-Горадня 18 верасьня затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Ліса завезьлі ў міліцыю Ліды.

Сяргей Ліс у РАУСе дамагаўся тлумачэньня — на якой падставе яго затрымалі, ён паказаў, што ўлёткі аддрукаваныя афіцыйна ў друкарні, на іх пазначаны ўсе неабходныя выходныя дадзеныя.

Паводле Ліса, падпалкоўнік міліцыі патлумачыў яму, што ўлёткі канфіскоўваюцца на падстве таго, што ў іх зьмешчаны заклік да байкоту выбараў і гэта, маўляў, зьяўляецца парушэньнем.

Сяргея Ліса пратрымалі ў пастарунку больш трох гадзінаў, склалі пратакол і адпусьцілі. Ліс таксама дадаў, што за ім сачыла машына яшчэ з Горадні, калі ён накіроўваўся ў Менск, а наадваротным шляху яго спынілі папросту ў полі і іх нічога не цікавіла акрамя таго, што ён вязе ў багажніку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства