viasna on patreon

Пінск: абмежаванні на размяшчэнне нагляднай агітацыі адбіліся хіба што на праўладнай кандыдатцы

2012 2012-09-13T15:39:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-agitacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сённяшні дзень у Пінску з’явіліся толькі “афіцыйныя” плакаты кандыдатаў у дэпутаты выключна на выбарчых участках.

Магчыма, выбарчыя ўчасткі застануцца адзінымі месцамі, дзе пінчукі пабачаць друкаваную прадукцыю сваіх кандыдатаў, бо гарадскія чыноўнікі строга абмежавалі месцы, у якіх можна вывешваць перадвыбарчыя плакаты і ўлёткі. Акрамя выбарчых участкаў, гэта дазволена на інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў, гандлёвых аб’ектаў, ЖЭСаў, бібліятэк і рынкаў - то бок, унутры памяшканняў.

Зараз, падобна, чынавенскія абмежаванні могуць больш замінаць праўладнай кандыдатцы Зінаідзе Мандроўскай, паколькі яе канкурэнт Аляксандар Рамановіч будзе здымацца з выбараў і таму вырашыў не марнаваць час і грошы на друк і размяшчэнне агітацыйных матэрыялаў.

Сёння, каб больш даведацца аб сваіх кандыдатах, выбарцам неабходна прыходзіць на выбарчыя ўчасткі Пінскай гарадской выбарчай акругі №14 - менавіта там з’явіліся адмысловыя стэнды з плакатамі, на якіх размешчаны фотаздымкі з кароткай біяграфіяй дзеючага дэпутата ПП НС Зінаіды Мандроўскай і старшыні Пінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандра Рамановіча, якія па гэтай акрузе балатуюцца ў ніжнюю палату парламента.

На вуліцы плакаты можна вывешваць толькі на рэкламных тумбах, якіх у горадзе не больш за дзесятак. Ды і на іх плакатаў і ўлётак праўладнай кандыдаткі не відаць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства