viasna on patreon

На Аршаншчыне вяскоўцы адмаўляюцца ўдзельнічаць у выбарах

2012 2012-09-10T16:39:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/strajk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары вёскі Ставры Аршанскага раёна напісалі адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. У лісце яны сцвярджаюць, што ў сувязі з тым, што праблемы ў іх вёсцы не вырашаюцца доўгія гады «давер да мясцовай улады і дэпутатаў усіх узроўняў згублены».

Сярод тых самых праблем вяскоўцы называюць адсутнасць нармальных пад'язных дарог да дамоў, пастаяннае ігнараванне мясцовымі чыноўнікамі просьбаў прыбраць аварыйныя дрэвы, а таксама зарастанне быльнікам ворных зямель, якія раней былі ў сельгасабароце.

Жыхары вёскі заяўляюць, што калі гэтыя праблемы не вырашацца з дапамогай рэспубліканскіх уладаў, яны не бачаць для сябе сэнсу ўдзельнічаць у маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пад зваротам падпісалася больш за 40 чалавек - практычна ўсё насельніцтва вёскі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства