viasna on patreon

Жлобін: дзеючы дэпутат райсавета зняўся з выбараў на карысць старшыні райвыканкама

2012 2012-09-01T15:21:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/partniory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе Ігар Чарняўскі, вылучаны ад працоўнага калектыву Беларускага металургічнага завода, зняўся з перадвыбарнай гонкі на карысць іншага кандыдата - старшыні Жлобінскага райвыканкама Леаніда Апанасюка. Пра гэта Ігар Чарняўскі заявіў, выступаючы па беларускім тэлебачанні.

Кандыдат Чарняўскі, які да таго ж з’яўляецца дзеючым дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, патлумачыў сваё рашэнне тым, што Апанасюк з’яўляецца больш дасведчаным чалавекам, а яму самому хапае працы ў мясцовым Савеце.

Такім чынам, на Жлобінскай выбарчай акрузе застаюцца тры прэтэндэнты на дэпутацкі мандат - старшыня мясцовага райвыканкама Леанід Апанасюк, сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Камароў і прадстаўнік “Справядлівага свету” Валеры Рыбчанка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства