viasna on patreon

Бяроза: у Савет Рэспублікі вылучылі Сумара

2012 2012-08-31T13:05:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sumar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар

Cтаршыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар

У канцы жніўня ў Бярозаўскім райвыканкаме адбыўся прэзідыюм раённага Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта, дзе было разгледжана пытанне “Аб вылучэнні кандыдата ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ пятага склікання”.

Старшыня Бярозаўскага райвыканкама Юрый Наркевіч прапанаваў вылучыць ад Бярозаўскага раёна старшыню Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара. Па словах Наркевіча, з прыходам Сумара на пасаду старшыні Брэсцкага аблвыканкама Брэсцкая вобласць займае па многім паказчыкам першыя пазіцыі. Па словах Наркевіча, пры Сумары Бярозаўшчына таксама замацавала сваё эканамічнае становішча.

Хочацца звярнуць увагу на тое, што па заробках вобласць займае апошняе месца ў рэспубліцы. А за гады кіравання Сумара Бярозаўскі раён папоўнілі такія шкодныя прадпрыемствы, як “Франдэса” (па вырабу пестыцыдаў) і завод па сплаву свінцу ў Белаазёрску. І гэта пры тым, што Бярозаўскі раён знаходзіцца ў экалагічна небяспечным стане.

Прысутныя на прэзідыюме адзінадушна прагаласавалі за прапанаваную кандыдатуру.

Да гэтага часу ў Савет Рэспублікі ўваходзілі прадстаўнікі з Бярозаўскага раёна. Зараз такіх кандыдатур не знайшлося. Як не знайшлося кандыдаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Бярозаўскі раён у Палаце прадстаўнікоў будуць прадстаўляць дэпутаты з Пружанаў і Івацэвічаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства