Слонім: машын няма толькі ў кандыдата ад БНФ
https://spring96.org/be/news/56463
2012
2012-08-30T10:04:42+0300
2012-08-30T10:04:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mashyny.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чатыры кандыдаты ў дэпутаты, якія зарэгістраваны па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, падалі дэкларыцыі аб прыбытках за 2011 год і маёмасці. Згодна пададзеных дэкларый, кандыдат Дзмітрый Андрукоў мае дзве ўласныя машыны. Гэта Опель-Амега, 2002 года выпуску і Дэа Нубіра, 1998 года выпуску.
Кандыдат у дэпутаты Міхаіл Караткевіч ва ўласным карыстанні таксама мае дзве машыны: Шкода Форман, 1992 года выпуску і Міцубісі Спейс, 2001 года выпуску.
І кандыдат у дэпутаты Ала Сопікава не адстала ад сваіх канкурэнтаў-мужчын, бо і ў яе ўласнае аўто -- гэта Аўдзі А4, 1995 года выпуску і Плімут Ваяджэр, 2000 года выпуску.
Машын не мае толькі кандыдат ад Партыі БНФ Іван Шэга.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”