Віцебск: Апавяшчэннем пра выбары займаецца аўтапарк
https://spring96.org/be/news/56233
2012
2012-08-24T13:21:31+0300
2012-08-24T13:21:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/autobus-slonim.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У аўтобусах, якія працуюць на маршрутах абласнога цэнтру, уключаюць аўдыёзапісы з запрашэннем на выбары. Прыемны мужчынскі голас настойліва нагадвае пра магчымасць прагаласаваць датэрмінова, і пра тое, што ў дзень выбараў, 23 верасня, усіх чакаюць на выбарчых участках.
Касіры-кантралёры, якія прадаюць пасажырам квіткі, працуюць у такім "гукавым суправаджэнні" ўжо два дні – з 23 жніўня. Кажуць, што загад уключаць аўдыёінфармацыю пра выбары сыходзіць ад кіраўніцтва аўтапарка.
Інфармацыйны аўдыёролік транслююць у прамежках паміж назвамі прыпынкаў, напамінамі пра правілы дарожнага руху і неабходнасць саступаць месцы ў транспарце нямоглым людзям і маленькім дзецям.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”