viasna on patreon

Брэст: чыноўнікі не хочуць даваць звесткі пра сябраў выбаркамаў

2012 2012-08-21T17:40:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pytanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта вынікае з адказу адміністрацыі Маскоўскага раёна абласнога цэнтра, дасланага на скаргу праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, які з’яўляецца назіральнікам па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2.   

Скарга тычылася парушэнняў прынцыпу адкрытасці і галоснасці выбарачага працэсу падчас фармавання участковых камісій. У прыватнасці, Уладзіміру Вялічкіну было адмоўлена ў магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі вылучэння сябраў гэтых выбаркамаў, бо нібыта яны ўтрымліваюць звесткі канфідэнцыйнага характару.

Аднак адміністрацыя Маскоўскага раёна Брэста не бачыць ў гэтых фактах парушэнняў Выбарчага кодэксу і адмовіла праваабронцу ў задавальненні скаргі. Між тым Вялічкін нагадвае, што згодна з беларускім заканадаўствам назіральнік мае права знаёміцца з матэрыяламі, якія маюць звесткі пра сябраў камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства