Гарадзеншчына: назіральнікам прапанавалі “слепа” зафіксаваць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў
Незалежныя назіральнікі, якія зарэгістраваныя ў акруговых выбарчых камісіях Гарадзеншчыны, атрымалі адмовы прысутнічаць на паседжаннях, дзе будзе ісці праверка дакументаў па рэгістрацыі кандыдатаў. Акруговыя камісіі спасылаюцца пры гэтым на артыкулы 38 і 67 Выбарчага кодэксу. Такія пісьмовыя адказы атрымалі назіральнікі Алег Рамашкевіч з АВК Мастоўскай акругі №56, Віктар Парфёненка і Раман Юргель з АВК Гарадзенскай-Занёманскай акругі №49. А назіральніку Юрыю Курганскаму а АКВ Гарадзенскай –Паўночнай акругі №51 паведамілі, што дакументы адзінага кандыдата, які вылучаўся шляхам збору подпісаў, В. Лісковіча ўжо правераны.
Па-сутнасці незалежным назіральнікам прапаноўваецца толькі прысутнічаць на паседжаннях камісій, дзе фактычна будуць абвешчаны вынікі праверкі пададзеных дакументаў, іншымі словамі стаць “сляпымі фіксатарамі” ранейшых рашэнняў камісій.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”