viasna on patreon

Магілёўшчына: у параўнанні з 2008-м годам прэтэндэнтаў у кандыдаты паболела

2012 2012-08-14T16:38:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rost-grafik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках акруговых выбарчых камісій, у Магілёўскай вобласці вылучана 56 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта на пяць чалавек болей, чым было падчас парламенцкай кампаніі ў 2008 годзе. Такая інфармацыя была агучана па Магілёўскім тэлебачанні.

У выбарчых акругах вылучана ад двух да сямі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Найбольшая колькасць кандыдатаў – у Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 84.

Толькі трое дзеючых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў зноў паспрабуюць стаць дэпутатамі новага склікання. Сярод вылучэнцаў у кандыдаты - чатыры чалавекі ва ўзросце да 30 гадоў, 13 жанчын. Таксама прагучала, што ў параўнанні з мінулымі выбарамі значна вырасла актыўнасць палітычных партый.

Нагадаем, што ўсяго ў Магілёўскай вобласці налічваецца трынаццаць выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства