viasna on patreon

Баранавічы: старшыня гарадской арганізацыі АГП ідзе на выбары

2012 2012-08-10T17:12:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kambalava_anzhalika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Камбалава

Анжаліка Камбалава

Спіс прэтэндэнтаў у дэпутаты па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 папоўніўся прадстаўніком А’яднанай грамадзянскай партыі. Старшыня Баранавіцкай гарадской філіі АГП Анжаліка Камбалава 9 жніўня падала заяву ад партыі ў АВК № 5 на рэгістрацыю яе ў якасці прэтэндэнта ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Цяпер яна стала трэцім прэтэндэнтам у дэпутаты па гэтай выбарчай акрузе.

Раней, 23 ліпеня, была зарэгістравана ініцыятыўная група Вольгі Палітыка, якая з’яўляецца дзеючым дэпутатам гарсавета і працуе на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе “Атлант” начальнікам аддзела працы, заработнай платы і арганізацыі ўдасканалення вытворчасці. Таксма ў Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 23 ліпеня была зарэгістравана ініцыятыўная група прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса, які з’яўляецца прадстаўніком Партыі БНФ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства