viasna on patreon

Інфармацыя пра выбарчы ўчастак у Стакгольме ўсё ж выдаленая з сайта ЦВК

2012 2012-08-09T17:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Інфармацыя пра ўчастак для галасавання, размешчаны ў Стакгольме (Швецыя), сёння на працягу ўсяго дня заставалася на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі. Дадзеныя аб участку ўтрымліваліся ў адмысловым файле  пад нумарам 42. Але, відавочна, гэта была тэхнічная недапрацоўка, якая бліжэй да 17.00 была выпраўленая.

Рашэнне аб ліквідацыі дадзенага выбарчага ўчастка Цэнтрвыбаркам прыняў на паседжанні 9 жніўня і патлумачыў тым, што ў сувязі з адкліканнем супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Швецыі на ўчастку будзе няма каму працаваць.

Адзначым, што амбасада ў Стакгольме выконвала таксама функцыі дыппрадстаўніцтва нашай краіны ў Нарвегіі і Даніі. Цяпер беларусы, якія пражываюць у трох еўрапейскіх краінах, не змогуць прагаласаваць на выбарах у парламент.

Аднак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што гаворка ідзе аб невялікай колькасці людзей. Раней яна заяўляла, што колькасць выбаршчыкаў за мяжой настолькі мала, што «яны не могуць паўплываць на зыход выбараў наогул».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства