viasna on patreon

Баранавічы: за праўладнага кандыдата вахцёры інтэрнатаў збіраюць подпісы падчас працы

2012 2012-08-02T12:40:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

Арцём Бабей, сябра ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6 Рыгора Грыка, збіраў подпісы ў інтэрнаце на вуліцы Кірава д.73/2. Да яго далучыўся сам Рыгор Грык, які адразу вырашыў зарэгістравацца ў кнізе наведвальнікаў на вахце інтэрната. Нечакана для сябе ў гэтай кнізе ён убачыў падпісны ліст за свайго праўладнага апанента Аляксандра Сцяцко. Шмат хто з жыхароў інтэрната, якіх апыталі Рыгор Грык і Арцём Бабей,  пацвердзілі, што вахцёры ў працоўны час прымушаюць ставіць подпісы за Аляксандра Сцяцко, нават не запытваючыся пашпарты.

Калі Рыгор Грык папрасіў кнігу скаргаў, каб зрабіць адпаведны запіс, яму ў гэтым адмовілі. Тады ён выклікаў міліцыю, якая запатрабавала пісьмовыя тлумачэнні ў Грыка, Бабея і Клім Е.В. Лейтэнант Зяньковіч забраў з вахты гэты падпісны ліст і абяцаў разабрацца.

Рыгор Грык падаў на імя старшыні акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6 Таццяны Шукала скаргу

на неправамоцныя дзеянні работнікаў інтэрната.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства