viasna on patreon

Любоў Кавалёва мае намер дамагацца ад старшыні КДБ пісьмовага адказу на патрабаванне вяртання ёй запісаў сына

2012 2012-08-01T14:11:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavaliova_liubou.jpg
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Як паведаміла жанчына, яе паўторны зварот да Зайцава быщ атрыманы ў КДБ 16 ліпеня, пра што яе праинфармавали, аднак адказу пакуль не было.

Гэта другая спроба жанчыны высветліць лёс запісаў сына і атрымаць іх. Першая не ўвянчалася поспехам. На яе зварот да старшыні КДБ ніхто афіцыйна не адказаў. Толькі быў званок нібыта з СІЗА КДБ, і жаночы голас паведаміў, што ніякіх запісаў там няма. Нагадаем,пра гэта  ж 28 траўня БелаПАН заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі Аляксандр Антонавіч.

Пасля выканання смяротнага прысуду Кавалёва атрымала па пошце з СІЗА КДБ пакет з асабістымі рэчамі сына. Аднак жоўтая тэчка, з якой Уладзіслаў хадзіў на паседжанні суда, апынулася пустой. "З гэтай тэчкай ён быў на судзе, там знаходзіліся запісы, зробленыя ім падчас суда і пасля, калі яны з адвакатам знаёміліся з судовым справай для напісання касацыйнай скаргі. Улад вельмі прасіў, каб гэтыя запісы захавалі", - заявіла Кавалёва некалькі месяцаў таму .

Яна мяркуе, што ў запісах сына маглі згадвацца нейкія парушэнні ва ўтрыманні ў СІЗА і таму іх канфіскавалі. "Але я не атрымала ніякіх дакументаў аб тым, напрыклад, што запісы сына былі знішчаныя ў законным парадку", - сказала маці пакаранага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства