viasna on patreon

“Ляпы” клімавіцкіх чыноўнікаў

2012 2012-07-30T22:26:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kliaksa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Клімавіцкага райвыканкама пад рубрыкай “Выбары-2012” з’явілася рашэнне № 14-18 “Аб стварэнні участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання”.

Здаецца, рашэнне як рашэнне, у Клімавіцкім раёне створана 28 участкаў для галасавання. Аднак пры ўважлівым прачытанні гэтага “твору” высвятляецца, што клімавіцкія бюракраты перапісалі яго з адпаведнага рашэння 2008 года і нават заленаваліся выправіць дакумент да канца. Тэкст сёлетняга рашэння змешчаны на старонках з 1-й па 6-ю, 7-я чамусьці пустуе, а вось 8-я і 9-я сведчаць пра "плагіят": у "астанках" старога дакумента гаворыцца аб стварэнні “участкаў для галасавання… дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання” і стаіць подпіс старшыні Клімавіцкага райвыканкама В. Грышанава. Тут варта адзначыць, што спадар Грышанаў старшынёй Клімавіцкага райвыканкама ўжо не працуе і яго няма зараз у Магілёўскай вобласці ўвогуле, бо ён узначальвае камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.

Гэтыя  чынавенскія “ляпы”  ў афіцыйным дакуменце яскрава сведчаць, што самі мясцовыя ўлады не лічаць выбары ў Палату прадстаўнікоў нечым сур’ёзным і вартым увагі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства