viasna on patreon

Баранавічы: тэлепраграмы пра сумленные і справядлівыя выбары не будзе

2012 2012-07-30T12:32:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karol_anatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дырэктар дзяржаўнай тэлекампаніі “Інтэкс” Анатоль Кароль

Дырэктар дзяржаўнай тэлекампаніі “Інтэкс” Анатоль Кароль

Ініцыятар калектыўнага звароту грамадзянаў Віктар Сырыца 29 ліпеня атрымаў адказ ад кіраўніцтва дзяржаўнай тэлекампаніі “Інтэкс” за подпісам дырэктара Анатоля Караля. У адказе паведамляецца, што тэлекампанія “Інтэкс” не бачыць неабходнасці стварэння спецыяльнага праекту “За сумленные і справядлівыя выбары”.

Кіраўніцтва тэлекампаніі сцвярджае, што ў Баранавічах выбарчы працэс будзе асвятляцца ў рэпартажах праграмы “Навіны”, а таксама, пры неабходнасці, у новай праграме “Госць студыі”, запланаванай на жнівень 2012 года.

– Яны кажуць, што пры неабходнасці са жніўня будзе новая праграма “Госць студыі”. Можна падумаць, што раней у студыю нікога не запрашалі, а вось цяпер, падчас парламенцкіх выбараў 2012 года, будзе шмат цікавых людзей, - каментуе адказ з тэлекампаніі Віктар Сырыца. - Відавочна, што нічога новага і цікавага тут няма. Зразумела, што ў студыю прыйдзе які-небудзь праўладны кандыдат і будзем мы слухаць нудныя маналогі пра тое, як улада клапоціцца пра народ.

Грамадзяне ў сваім калектыўным звароце прасілі кіраўніцтва гарадскога тэлеканала арганізаваць прынцыпова новае: дыскусію з удзелам палітыкаў і грамадскасці ў тэматычнай праграме “За сумленныя і справядлівыя выбары”. Праблемаў тут – непачаты край, лічыць Віктар Сырыца. Але, па яго словах, дзяржаўная тэлекампанія “Інтэкс” нічога мяняць не хоча - ізноў жыхароў Баранавічаў будуць “карміць” прымітыўнымі “Примите поздравление”, “Кыргызстан в лицах” і правіламі жыцця.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства