Удзельнік выбарчай кампаніі звярнуўся да прыхільнікаў байкоту з "канкрэтнай прапановай"
Прапанова такая: каб зладзіць паказальную кампанію байкоту на Віцебшчыне, у Докшыцкай выбарчай акрузе №22. Там для такой кампаніі склаліся аптымальныя ўмовы, лічыць актывіст кампаніі "Гавары праўду", старшыня Глыбоцкай раённай суполкі Патыі БНФ Яраслаў Берніковіч.
Сам ён вырашыў балатавацца па Наваполацкай выбарчай акрузе №25. А чаму звяртаецца да прыхільнікаў байкоту, ён тлумачыць у сацыяльнай сетцы Facebook.
На сваёй старонцы Яраслаў Берніковіч піша, чаму ў Докшыцкай акрузе №22 праводзіць кампанію байкоту найлепш: "Заходняя Віцебшчына – гэта самы зручны рэгіён, дзе можна схіліць людзей да байкоту. Паводле вашых жа, шаноўныя апаненты, звестак, у нашых краях самыя моцныя структуры прыхільнікаў партыі БХД. І менавіта тут найбольш актыўна падтрымлівалі Зянона Пазняка, калі ён балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах, так што і прыхільнікаў Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ, якая таксама выступае за байкот, тут мусіць быць багата".
"Зручнай" этую акругу Яраслаў Берніковіч лічыць яшчэ таму, што тут ўсяго адзін патэнцыйны кандыдат -Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі, які балатуецца ў Парламент ужо на другі тэрмін, " чалавек глыбока пенсійнага ўзросту, да тагож не мясцовы" .і паколькі ён адзін, то "няма верагоднасці, што нейкі дэмакратычны кандыдат "пацягне" людзей на выбарчыя ўчасткі".
Спадар Берніковіч быў канкурэнтам Уладзіміра Андрэйчанкі на мінулых парламенцкіх выбарах. Перамог Андрэйчанка, які на тую пару быў старшынёq віцебскага аблвыканкаму.
"Я сышоў у іншую акругу, у Наваполацк. Так што ў акрузе №22 незалежных кандыдатаў не застаецца. Можна выпрабаваць ідэю, якія прапануюць прыхільнікі байкоту. Я чую пра яго не першыя ўжо выбары, але ні разу не бачыў, каб нехта сапраўды праводзіў такую тлумачальную працу ў рэгіёне. Гатовы нават прапанаваць дапамогу, калі нехта ўсур'ёз, без пустазвонства за гэта возьмецца -- прадастаўлю магчымасць карыстацца офісам маёй фірмы на час агітацыйнай кампаніі, а таксама ўсімі наяўнымі сродкамі сувязі – тэлефонам і інтэрнэтам", - кажа Яраслаў Берніковіч.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"