viasna on patreon

Пінск: да сельскай акругі дадаліся 19 выбарчых участкаў

2012 2012-07-24T11:42:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinski_rajon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Пінскага гарвыканкама апублікаваны спіс утвораных выбарчых участкаў па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14. Усяго ў Пінску утворана 49 выбарчых участкаў, у дакуменце пазначаны іх межы і месцы, дзе будуць месціцца ўчастковыя выбарчыя камісіі. Як правіла, гэта будынкі ўстановаў адукацыі, культуры, аховы здароўя і адмінстратыўныя будынкі прадпрыемстваў. Аднак нумары тэлефонаў гэтых цэнтраў не апублікаваныя. Магчыма, больш падрабязная інфармацыя з’явіцца ў апошнім выпуску газеты “Пінскі веснік”.

Варта дадаць, што да Пінскай сельскай выбарчай акругі №15 дадалося яшчэ 19 участкаў. Справа ў тым, што, паколькі ў гэтую акругу ўваходзіць частка горада, рашэнне аб утварэнні выбарчых участкаў прымае Пінскі гарвыканкам. Як вядома, газета “Палеская праўда” ўжо паведаміла аб утварэнні 68 участкаў для галасавання ў Пінскім раёне, такім чынам агульная іх колькасць дасягнула 87.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства