viasna on patreon

Слуцк: Бізнесмен плануе ўдзельнічаць у выбарах у парламент

2012 2012-07-19T07:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/solap-sluck.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Солап

Аляксандр Солап

Прадпрымальнік Аляксандр Солап падаў дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў выбарчую камісію па Слуцкай выбарчай акрузе № 67.
У яго ініцыятыўнай групе 73 чалавекі. «Гэта ўсё вашыя?» - Не хаваў здзіўлення сябра акруговай выбарчай камісіі, убачыўшы спіс людзей, гатовых збіраць подпісы за вылучэнне Аляксандра Солапа ў кандыдаты.
Інфармацыя аб рэгістрацыі стане вядомая не пазней за 20 ліпеня.
- Я іду ў дэпутаты не для таго, каб рамантаваць дарогі або ўкручваць лямпачкі ў пад'ездах, - падзяліўся Аляксандр Солап. - Дэпутаты павінны займацца законатворчасцю.
На выбарах ён будзе прадстаўляць грамадзянскую кампанію «Гавары праўду!».
Пакуль вядома толькі аб адным прэтэндэнце ў кандыдаты па Слуцкаму выбарчай акрузе.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства