viasna on patreon

Рагачоў: камісія аднагалосна прагаласавала за рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Дзяніса Дашкевіча

1970 1970-01-01T03:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

Сябры Рагачоўскай акруговай камісіі аднагалосна прагаласавалі за рэгістрацыю ініцыятыўнай групы прадстаўніка кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча. Усе 17 чалавек трапілі у групу без выключэння.

–У пяць гадзін вечара 18 ліпеня адбылося пасежданне камісіі, на якое мне ўдалося трапіць самаму, – кажа Дашкевіч. – За рэгістрацыю маёй ініцыятыўнай групы прагаласавалі ўсе сябры камісіі. Пакуль што я першы патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па нашай акрузе.

Дзяніс кажа, што ўжо з заўтрашняга дня сябры ініцыятыўнай групы пачнуць збіраць подпісы – па кватэрах. А ўжо на выходных выставяць першыя пікеты.

–Мы творча падыйдзем да гэтай справы, – кажа Дашкевіч. – Пікеты будуць музычна аформлены, выбаршчыкаў будуць чакаць і іншыя сюрпрызы.

Што датычыцца ціску на саміх сяброў камісіі, то тут Дашкевіч заўважае, што пакуль не было зарэгістравана выразных прэцэдэнтаў. Толькі аднаго з сяброў ініцыятыўнай групы папярэдзілі на працы, каб збор подпісаў ім ажыццяўляўся ў вольны ад працы час.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства