У Слоніме пакуль зарэгістравалася толькі група Івана Шэгі
https://spring96.org/be/news/54486
2012
2012-07-18T12:10:02+0300
2012-07-18T12:10:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга падаў у Слонімскую акруговую выбарчую камісію № 58 дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.
Па словах старшыні Слонімскай выбарчай камісіі Алены Мачалінай, Іван Шэга першы ў Слоніме зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, рэгістрацыі іншых ініцыятыўных груп пакуль яшчэ не было.
У ініцыятыўную групу Івана Шэгі ўвайшлі 20 чалавек - не толькі сябры Парты БНФ, але і слонімцы, якія ўваходзяць у мясцовае дэмакратычнае згуртаванне. Як паведаміў Іван Шэга, актывісты будуць збіраць подпісы двума традыцыйнымі спосабамі — «ад дзвярэй да дзвярэй» і ў вулічных пікетах.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»