viasna on patreon

Баранавічы: пакуль толькі тры прэтэндэнты ў кандыдаты

2012 2012-07-17T18:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/try.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах суполка Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” збіраецца вылучыць свайго прадстаўніка Аляксандра Галькевіча кандыдадам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам гарадскога савета. Аляксандр Галькевіч будзе падаваць заяву на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў Баранавіцкую-Усходнюю выбарчую акругу № 6.

У гэтай жа выбарчай акрузе збіраецца падаваць заяву і рэгістраваць сваю ініцыятыўную групу беспартыйны грамадскі актывіст Рыгор Грык.

Трэці прадстаўнік ад дэмакратычнай супольнасці горада, які будзе рэгістраваць сваю ініцыятыўную групу – гэта Мікалай Чарнавус. Прадпрымальнік Чарнавус будзе вылучацца па Баранавіцкай-Заходняй акрузе № 5 ад партыі БНФ. Праўда, сама гарадская структура партыі БНФ, як і мясцовыя структуры БХД і “Руха “За свабоду”, выступаюць за актыўны байкот выбараў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства