viasna on patreon

Івана Амельчанку затрымалі каля ўласнага дому і далі 12 сутак арышту (дадаецца)

2012 2012-07-17T12:48:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amelchanka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Амельчанка

Іван Амельчанка

У  Менску 17 ліпеня быў затрыманы актывіст, аўтар нашумелага перфомансу “Мусарок” Іван Амельчанка. Прычына затрыманьня пакуль невядомая.

Прыкладана пасьля 11 гадзін раніцы Іван выйшаў з дому на запланаваную сустрэчу і больш ягоны тэлефон не адказвае. Нагадаем, што падобным чынам ён быў затрыманы 26 чэрвеня і пакарны адміністратыўным арыштам на 15 сутак за брыдкаслоўе.

13-15. Стала вядома. што Амельчанку даставілі ў суд Ленінскага раёна Менска. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам мілыцыі (арт. 23.4 КаАпП РБ). Справу разглядае суддзя Запаснік.

15-25. Іван Амельчанка пакараны арыштам на 12 сутак нібыты за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі

Агулам за два месяцы Амельчанка правёў за кратамі 40 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства