Орша: Назіральнікаў зарэгістравалі пры акруговых камісіях
https://spring96.org/be/news/54421
2012
2012-07-17T09:53:00+0300
2012-07-17T09:53:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bhk-logo.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Аршанскім рэгіёне прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэта рэгіструюцца
назіральнікамі пры акруговых выбарчых камісіях.
Так, у Лепельскай акруговай камісіі № 23 акрэдытаваны сябра БХК Ігар Казмерчак, у Аршанскай гарадской № 26 - Аляксандр Масалкоў, у Аршанскай Дняпроўскай № 27 - Васіль Бераснеў і ў Сенненскай № 30 - Леанід Цімашкоў.
Якіх-небудзь праблем пры рэгістрацыі ні ў каго не ўзнікла.
Назіральнікі плануюць прысутнічаць на ўсіх паседжаннях акруговых камісій.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»