viasna on patreon

Заява БХД: у Беларусі распачаліся рэпрэсіі супраць прыхільнікаў байкоту

2012 2012-07-06T11:27:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя абураная прысудам, вынесеным 5 ліпеня віцебскай актывістцы БХД Алене Семенчуковай, якая атрымала 10 сутак арышту за "непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікам міліцыі": у яе заплечніку знайшлі 34 ўлёткі за байкот "выбараў".

Так званае "непадпарадкаванне" заключалася ва ўпэўненасці, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь заклік да байкоту, як і сам байкот, - права кожнага грамадзяніна. Прысуд актывістцы відавочна парушае яе канстытуцыйныя правы на свабоду думкі і на распаўсюд інфармацыі.

Дадзены факт, а таксама вырак актывісту Маладога Фронту Яўгену Гуцалаву яскрава сведчаць, што ў Беларусі распачаліся масавыя рэпрэсіі супраць прыхільнікаў байкоту. Гэтыя затрыманні і прысуды паказваюць на панічны страх уладаў перад байкотам парламенцкіх "выбараў".

Яны сведчаць, што ўлады не збіраюцца праводзіць ніякую лібералізацыю нават напярэдадні выбараў, а тым больш праводзіць іх свабодна і дэмакратычна.

Апроч таго, Алену за яе грамадска-палітычную дзейнасць ужо пазбавілі магчымасці навучання ў прэстыжным універсітэце Віцебска і цяпер перашкаджаюць яе паступленню ў адзну з Еўрапейскіх ВНУ, бо менавіта на час яе арышту даводзіцца сумоўе, ад якога ўласна і залежыць яе паступленне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства