viasna on patreon

Раёнкі Аршаншчыны ігнаруюць выбары?

2012 2012-07-01T18:45:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўныя раённыя газеты Аршанскага рэгіёна, у адрозненне ад інтэрнэт-сайтаў, публікуюць паведамленні аб прызначэнні выбараў у Палату Прадстаўнікоў з парушэннем тэрмінаў, прадугледжаных на тое дзеючым заканадаўствам.

Так, Сенненская раённая газета надрукавала афіцыйнае паведамленне пра дату парламенцкіх выбараў толькі праз тыдзень пасля падпісання ўказа. На тыдзень спазнілася і газета Лепельскага раёна. "Голас Сенненшчыны" і "Лепельскі край" паведамілі чытачам пра дату выбараў толькі 25 чэрвеня. А "Аршанская газета" і таго пазней - 28 чэрвеня.

Нагадаем, указ прэзідэнта аб прызначэнні выбараў у Палату Прадстаўнікоў быў падпісаны і абнародаваны 18 чэрвеня. Згодна з артыкулам 56 Выбарчага кодэкса "паведамленне пра дзень выбараў абнародуецца ў сродках масавай інфармацыі на наступны дзень пасля прызначэння выбараў".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства