viasna on patreon

Інтэрактыўная пляцоўка грамадзянскага маніторынгу за выбарамі electby.org аднавіла працу

2012 2012-06-24T22:30:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/electby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Electby.org - адкрытая для ўсіх пляцоўка, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі і адчуваннямі ад парламенцкіх выбараў.
Асноўная функцыя Electby.org – гэта збор паведамленьняў пра выбарчую кампанію ад грамадзянаў і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная.
Паведамленнямі з сайта можна падзяліцца са сваімі сябрамі ў сацыяльных сетках. Функцыя зваротнага адліку з дакладнасцю да секунды пакажа, колькі часу засталося да дня выбараў, а зручны электронны каляндар дапаможа лепш арыентавацца ў асноўных этапах выбарчай кампаніі.
Даслаць сведчанне і дадаць сваю кропку можна праз ан-лвйн форму па спасылцы: http://electby.org/act/submit, электронны адрас: electbyorg@gmail.com, Twitter (хаштэг #electby) і SMS (нумар +37065279366).

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства