viasna on patreon

Зьміцер Бандарэнка: “Фантастычнае адчуваньне волі” (відэа)

2012 2012-04-16T22:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bandarenka4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Бандарэнка.

Зміцер Бандарэнка.

Новы фільм з цыклу “Хроніка суднага часу”, які з’явіўся ў інтэрнэце, прысьвечаны палітвязьню Зьміцеру Бандарэнку. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава, каардынатар “Еўрапейскай Беларусі”, Бандарэнка быў узяты пад варту 20 снежня 2010 г. і асуджаны 27 красавіка 2011 г. за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх да 2 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

15 красавіка 2012 года палітвязня вызвалілі з калоніі №15 у Магілёве, дзе ён адбываў пакараньне, згодна з Указам прэзідэнта Беларусі аб памілаваньні.

Дэмакратычная грамадскасьць, сябры і занаёмыя віншуюць Зміцера Бандарэнку з вызваленьнем і жадаюць яму добрага настрою, новых сіл у адстойваньні ідэалаў свабоднай і еўрапейскай Беларусі!

Зьміцер Бандарэнка: “Фантастычнае адчуваньне волі” (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства