viasna on patreon

Кіраўнік ПАРЕ пра прысуд Кавалёву і Канавалаву: Здарылася непапраўнае

2012 2012-03-19T09:55:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Жан-Клод Міньён шакаваны прывядзеннем у выкананне прыгавору ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

"Цалкам непапраўнае, — гаворыцца ў заяве Міньёна. — Беларускія ўлады чарговым разам засталіся глухімі да шматлікіх заклікаў міжнароднай супольнасці пра памілаванне. Смяротная кара — жорсткая, у ёй няма неабходнасці, гэта варварская практыка, якой няма месца ў цывілізаваным грамадстве".

Жан-Клод Міньён нагадаў, што ПАРЕ неаднаразова заклікала беларускія ўлады не караць смерцю Канавалава і Кавалёва не толькі па прычыне непрымальнасці вышэйшай меры, але і з-за вялікай колькасці пытанняў да якасці судовага працэсу.

Кіраўнік ПАРЕ выказаў спачуванні сем'ям пакараных смерцю, якіх Вярхоўны суд прызнаў вінаватымі па крымінальнай справе аб выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства