viasna on patreon

БХК накіраваў у камісію па памілаванні ліст у абарону асуджаных

2012 2012-02-01T15:05:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэта дабіваюцца права прысутнічаць на паседжанні камісіі па памілаванні, якая будзе разглядаць справу прызнаных вінаватымі ў тэрарызме і прысуджаных да смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Па словах старшыні юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла, у камісію па памілаванні накіраваны адпаведны ліст:

- Мы вядзем перапіску з кіраўніцтвам адміністрацыі прэзідэнта, кіраўніцтвам аддзела па пытаннях грамадзянства і памілавання. Будзе рэалізавана наша просьба ці не – адказаць складана. Галоўнае, што перад намі пакуль яшчэ не зачынілі дзверы. Мы дабіліся таго, што грамадскасць можа прымаць удзел у працы камісіі. Як гэта будзе на самой справе – складана пакуль сказаць. Наш ліст знаходзіцца ў адміністрацыі. Кісялёў Аляксандр Іванавіч, які ўзначальвае аддзел па грамадзянству і памілаванні, будзе вырашаць гэта з кіраўніцтвам адміністрацыі прэзідэнта.

Прыгавораны да смяротнага пакарання Уладзіслаў Кавалёў падаў прашэнне аб памілаванні яшчэ 7-га снежня. Аднак Дзмітрый Канавалаў двойчы адмовіўся падаваць такое прашэнне, заявіўшы, што згодны з прысудам.

Па словах Гары Паганяйла, хоць прысуд у адносінах Канавалава і Кавалёва ўступіў у законную сілу, пытанне пра памілаванне асуджаных будзе разглядацца ў незалежнасці ад таго, хадайнічаюць яны пра гэта ці не.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства