viasna on patreon

Еўрапарламентары патрабуюць адмяніць смяротную кару Кавалёву і Канавалаву

2012 2012-01-30T14:57:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З такой заявай выступілі дэпутаты Еўрапарламента Лайма Андрыкейне ад Літвы і Эдуард Кукан, былы міністр замежных справаў Славакіі.
Таксама яны патрабуюць увесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне, паведамляе сайт Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце. На думку еўрапарламентароў, суд не даказаў віну Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёв, абвінавачаных у тэракце ў мінскмі метро.
Андрыкейне кажа, што яны патрабуюць ад Лукашэнкі памілаваць Канавалава і Кавалёва. Па яе словах, гэта дакажа, што прэзідэнт Беларусі сапраўды гатовы да абвешчаных ім нядаўна палітычных рэформаў.
Сваю заяву Андрыкейне і Кукан зрабілі па выніках сустрэч з маці асуджанага Любоўю Кавалёвай у Еўрапарламенце ў Брусэлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства