Польскія праваабаронцы просяць Лукашэнку памілаваць Канавалава і Кавалёва
https://spring96.org/be/news/48106
2011
2011-12-08T11:47:50+0300
2011-12-08T11:47:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
З адпаведнай заявай да беларускага кіраўніка звярнуўся Хельсінскі фонд правоў чалавека і група “Гарызонт — супраць смяротнага пакарання”, паведамляе "Еўрарадыё".
Паводле падпісантаў звароту "такі гуманны крок быў бы
вартым краіны, якой спадар Лукашэнка кіруе". Арганізацыя лічаць, што
выкарыстанне памілавання да асуджаных за тэракт у метро Дзмітрыя Канавалава і
Уладзіслава Кавалёва было б прыкметай сілы, а не слабасці Беларусі.
"Запэўніваем ахвяраў тэракту, і вас, спадар прэзідэнт, што мы асуджаем
гэты акт, але лічым, што смяротнае пакаранне супярэчыць асноўным правам
чалавека", - гаворыцца ў заяве.