Пракурор патрабуе смяротнага пакарання і для Канавалава, і для Кавалёва
https://spring96.org/be/news/47394
2011
2011-11-14T16:01:46+0300
2011-11-14T16:01:46+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Канавалаў абвінавачваецца ў ажыццяўленні тэракта ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, а Кавалёў — у дапамаганні тэрарызму. Абвінавачанне сцвярджае, што менавіта Кавалёў дапамог Канавалаву ажыццявіць выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая".
Канавалаў таксама абвінавачваецца ў незаконным набыцці, захоўванні выбуховых
рэчываў для падрыхтоўкі тэрактаў, вырабе не менш як 12 СВП. Кавалёў — у
незаконным набыцці і збыце выбуховых рэчываў, укрывальніцтве прылады
злачынства (дамкрата, з дапамогай якога Канавалаў нібыта вырабляў
выбуховыя рэчывы).