Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіча, Грыбкоў, Буланаў
https://spring96.org/be/news/43215
1970
1970-01-01T03:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння ў Ленінскім судзе Мінска пад старшынствам суддзі Людмілы Грачовай пачаўся працэс па справе экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса, былога міліцыянера Аляксандра Класкоўскага, удзельнікаў Плошчы Андрэя Пазняка, Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава і Арцёма Грыбкова.
У працэсе таксама удзельнічаюць судовыя засядацелі Назарук і Лойка, дзяржабвінаваўца Чумукавец і адвакаты. У залі прысутнічаюць прадстаўнікі замежных амбасадаў, у тым амбасады ЗША і Велікабрытаніі.
Не хапіла месца ўсім сваякам падсудных з-за таго, што яны часткова занятыя невядомымі людзьмі ў цывільным.










