Заснавальнік і рэдакцыя газеты «УзГорак» атрымалі папярэджанне

1970 1970-01-01T03:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўнікам выдання ставіцца ў віну парушэнне адразу двух артыкулаў закона «Аб СМІ».

Па-першае, яны не паведамілі Мінінфармацыі пра змену галоўнага рэдактара газеты (замест Эдуарда Брокарава, якія пайшоў з жыцця ў канцы снежня 2010 г., гэтыя абавязкі цяпер выконвае Галіна Будная). Акрамя таго, рэдакцыя не паінфармавала рэгіструючы орган пра змену кантактнага тэлефона рэдакцыі і пра стварэнне вэб-сайта. Усё вышэйпералічанае парушае п. 3 арт. 14 закона «Аб СМІ».

Па-другое, у выходных звестках шэрагу нумароў (пералічваюцца нумары за 2011 г.) не ўказаны штрыхавы ідэнтыфікацыйны код, што парушае арт. 22 закона «Аб СМІ».

На выпраўленне першага парушэння Мінінфармацыі адводзіць 10 дзён, а другое павінна быць выпраўлена ужо ў наступным нумары «УзГорка».

Дакумент падпісала 11 красавіка першая намесніца міністра Лілія Ананіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства