У Барысаве складзены свой спіс неўязных чыноўнікаў
Прадстаўнікі барысаўскіх дэмакратычных партый і аб'яднанняў
склалі спіс чыноўнікаў, на якіх, па
іх меркаванні, павінны быць распаўсюджаныя санкцыі Еўрасаюза.
Барысаўскі «чорны спіс» будзе разасланы у замежныя амбасады ў Беларусі,
старшыні Еўрапейскага савета Хенрыку ван Рампею, старшыні Еўрапейскай камісіі
Жазэ Мануэлю Баррозі, Вярхоўнаму
прадстаўніку Еўрасаюза Кэтрын Эштан і прэзідэнту Еўрапарламента Ежы Бузэку.
У спіс увайшлі:
Ардэл’янаў Сяргей Валянцінавіч, начальнік
Барысаўскага РУУС;
Бараннік Васіль Міхайлавіч, старшыня Барысаўскай раённай выбарчай камісіі;
Бургун Васіль Ігнатавіч, эксстаршыня
Барысаўскага гарвыканкама, дырэктар СП ТАА «Фрэбор»;
Болатаў Аляксей Віктаравіч, суддзя Барысаўскага раённага суда;
Гарнак Людміла Іванаўна, начальнік аддзела ідэалагічнай працы Барысаўскага
райвыканкама;
Шутко Валянціна Мікалаеўна, намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама;
Касперская Наталля
Іванаўна, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай
гаспадаркі Барысаўскага райвыканкама;
Крыжаноўскі Мікалай Іванавіч, начальнік ІМПЗ
па Барысаўскай раёне;
Лагно Сяргей Іванавіч, намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама;
Мірановіч Уладзімір Уладзіміравіч, старшыня Барысаўскага райвыканкама;
Мельнікаў Аляксандр Кузьміч, начальнік Барысаўскага гарадскога УКДБ Рэспублікі
Беларусь па Мінску і Мінскай вобласці;
Пратасевіч Вера Мікалаеўна, гал. рэдактар
газеты «Адзінства»;
Панкратаў Васіль Васільевіч, суддзя Барысаўскага раённага
суда;
Стасава Таццяна Пятроўна, сакратар Барысаўскай раённай выбарчай камісіі;
Стрыгалёва
Ніна Міхайлаўна, суддзя Барысаўскага раённага суда;
Самцевич Алена Фёдараўна, суддзя Барысаўскага раённага суда;
Чабатар Алена Валянцінаўна, начальнік аддзела гандлю і паслуг Барысаўскага
райвыканкама;
Чуркін Андрэй Аляксандравіч, маёр міліцыі Барысаўскага РУУС;
Юдзілевіч
Вікторыя Пятроўна, суддзя Барысаўскага раённага суда.
Пад спісам падпісаліся: А. Букас, намеснік старшыні аргкамітэта БСДП (НГ); Д.
Бародка, давераная асоба экскандыдата ў прэзідэнты
Андрэя Саннікава; М. Васільеў, старшыня гарадзкой арганізацыі АГП; В. Гарбачоў,
старшыня аргкамітэта арганізацыі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» ; І.
Леднік, праваабаронца; Л. Марголін, намеснік старшыні АГП; В. Мацкевіч,
праваабаронца ПЦ «Вясна»; М. Пахабаў, кіраўнік арганізацыі прафсаюза РЭП па Мінскай вобласці; С. Салаш, старшыня
Мінскай абласной арганізацыі «Рух за
свабоду» ; М. Статкевіч, праваабаронца ПЦ "Вясна".
«Праваабарончая хроніка» па паведамленні службы інфармацыі ex-Press.