З-за візіту Лукашэнкі журналістцы забаранілі выходзіць з дому
У Бярозу Брэсцкай вобласці сёння прыязджае Лукашэнка. Па папярэдніх дадзеных, ён наведае камбінат сілікатных вырабаў, які некалькі гадоў таму выкупіў усяго за 380 мільёнаў бізнесовец Юры Чыж, а таксама верагодна -- райбальніцу. Затым у Лядовым палацы будзе праведзена з удзелам Лукашэнкі гульня ў хакей. Тэхніка ЖКГ выйшла чысціць галоўную вуліцу Леніна ад пяску 6 красавіка з 4-ох раніцы.
Пасля абеду ўчора ў горадзе ўжо было поўна міліцыі і спецслужбаў.
Прыезд Аляксандра Лукашэнка прынёс нязручнасці для праваабаронцы і журналісткі Тамары Шчапёткінай. 6 красавіка ў 20 гадзін да яе ў кватэру завітаў маёр Бярозаўскага РАУС, які папярэдзіў аб тым, каб 7 красавіка яна не выходзіла з дому. На пытанне журналісткі, што будзе, калі яна не паслухаецца, Тамара Шчапёткіна пачула адказ: “Вас забяруць”.
“Праваабарончая хроніка”