viasna on patreon

На допытах - Клюеў, Сімбіроў, Гаўруцікаў

2011 2011-02-02T13:14:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня на допыт у КДБ выкліканы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Клюеў. Допыт пачнецца ў 15-00. На гадзіну раней распачаўся допыт Ігара Сімбірова.

Сяргей Клюеў з'яўляецца адным з падазраваных у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1,2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Тымчасам ў Віцебску дапыталі намесьніка старшыні аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Аляксея Гаўруцікава.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства