viasna on patreon

Абмеркаванне праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі х журналістамі

2010 2010-11-19T13:59:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятлення ў СМІ»
ладзяць ГА «БАЖ» і Цэнтр экстрэмальнай журналістыкі (Масква).

Сярод мадэратараў трэнінгу выступяць Ірада Гусэйнава (аналітык Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі, Масква), Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда (праваабаронцы), Андрэй Вардамацкі (сацыёлаг), Андрэй Бастунец (намеснік старшыні БАЖ, юрыст), Аляксандр Коктыш (сябра Праўлення БАЖ, медыя-эксперт).

Арганізатары абяцаюць, што праблематыка трэнінгу знойдзе свой працяг у запланаваных на наступны год мерапрыемствах БАЖ, уключаючы круглы стол і конкурс для журналістаў.

Трэнінг «Праблемы ўжывання смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятлення ў СМІ» адбудзецца 26–27 лістапада ў Мінску.

Заяўкі на ўдзел у трэнінгу прымаюцца да 22 лістапада 2010 года ТОЛЬКІ на электронны адрас: alina@baj.by

З праграмай трэнінгу можна азнаёміцца тут

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства